Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЙДА Міхаіл Васілевіч 

ГАЙДА Міхаіл Васілевіч

[1891, Касцюковічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ліпаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 7.4.1933. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі па звяржэнні савецкай улады”. 29.5.1933 паводле пастановы 4-га аддзела АДПУ БССР справа Г. (групавая, № 5680; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена, а ён вызвалены і рэабілітаваны. Зноў арыштаваны 10.11.1933. Асуджаны 29.11.1933 за “антысавецкую дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Па другой справе (групавая, № 6600; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 15.8.1958 Вярхоўным Судом БССР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".