Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВЯСЁЛКА Васіль Аляксеевіч 

ВЯСЁЛКА Васіль Аляксеевіч

[1894, мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Подлужжа Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дачку 12-ці гадоў. Арыштаваны 14.7.1938. Абвінавачваўся як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 22.9.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 3801 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"