Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВЯСЁЛКА Васіль Аляксеевіч
[1894, мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Подлужжа Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дачку 12-ці гадоў. Арыштаваны 14.7.1938. Абвінавачваўся як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 22.9.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 3801 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.