Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВЯРЖБІЦКІ Аляксандр Савелевіч
[13.6.1907, Рыга – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Кацканы Свянцянскага пав. Арыштаваны 3.11.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.8.1940 за “антысавецкую агітацыю” і як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер Комі АССР. Вызвалены 21.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа В. № 23100 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.