Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВЯРЖБІЦКІ Аляксандр Савелевіч 

ВЯРЖБІЦКІ Аляксандр Савелевіч

[13.6.1907, Рыга – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Кацканы Свянцянскага пав. Арыштаваны 3.11.1939. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.8.1940 за “антысавецкую агітацыю” і як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер Комі АССР. Вызвалены 21.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа В. № 23100 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".