Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВЫДРЫЦКІ Макар Антонавіч 

ВЫДРЫЦКІ Макар Антонавіч

[1898, в. Аляшкевічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам пачатковай школы в. Шчомысліца Мінскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 3.8.1944. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 6.2.1945 за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 16.11.1963. Асабовая справа В. № 18268-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"