Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВЫДРЫЦКІ Макар Антонавіч
[1898, в. Аляшкевічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам пачатковай школы в. Шчомысліца Мінскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 3.8.1944. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 6.2.1945 за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 16.11.1963. Асабовая справа В. № 18268-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.