Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВОЛАС Пётр Міхайлавіч 

ВОЛАС Пётр Міхайлавіч

[1914, в. Шані Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ялова Пружанскага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 7.11.1944. Асуджаны 27.1.1945 ваенным трыбуналам войск НКВД Брэсцкай вобл. як “удзельнік антысавецкай арганізацыі “Беларускае нацыянальнае аб’яднанне” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 22.1.1970. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА Брэсцкай вобл. (ф. 793, в. 1, с. 149, л. 1–7).


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"