Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВОЛАС Пётр Міхайлавіч
[1914, в. Шані Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ялова Пружанскага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 7.11.1944. Асуджаны 27.1.1945 ваенным трыбуналам войск НКВД Брэсцкай вобл. як “удзельнік антысавецкай арганізацыі “Беларускае нацыянальнае аб’яднанне” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 22.1.1970. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА Брэсцкай вобл. (ф. 793, в. 1, с. 149, л. 1–7).
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.