Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВІШНЕЎСКІ Лявон Антонавіч
[1888, мяст. Вішнявец Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. – ?]. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту загадчык вучэбнай часткі школы № 1 Аўгустова (цяпер Польшча). Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 28.6.1940. Асуджаны 19.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Дубраўны лагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Явас). Вызвалены 20.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-10817 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.