Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВІШНЕЎСКІ Лявон Антонавіч 

ВІШНЕЎСКІ Лявон Антонавіч

[1888, мяст. Вішнявец Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. – ?]. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту загадчык вучэбнай часткі школы № 1 Аўгустова (цяпер Польшча). Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 28.6.1940. Асуджаны 19.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Дубраўны лагер НКВД Мардоўскай АССР (пас. Явас). Вызвалены 20.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-10817 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".