Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВІСЛАВУХ Антон Антонавіч
[1915, в. Кустаўніца Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Весялова Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.1.1938. Асуджаны 26.2.1938 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа В. № 4114-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.