Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВІСЛАВУХ Антон Антонавіч 

ВІСЛАВУХ Антон Антонавіч

[1915, в. Кустаўніца Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Весялова Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.1.1938. Асуджаны 26.2.1938 як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа В. № 4114-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".