Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВЕСЯЛУХА Пётр Мікалаевіч
[1913, в. Кошлавічы, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1940-я г. загадчык вучэбнай часткі няпоўнай СШ в. Юндзілы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 12.6.1947. Асуджаны ваенным трыбуналам МУС 28.7.1940 як “удзельнік антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі” і за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 16.10.1991. Асабовая справа В. № п-13307 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.