Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВЕСЯЛУХА Пётр Мікалаевіч 

ВЕСЯЛУХА Пётр Мікалаевіч

[1913, в. Кошлавічы, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1940-я г. загадчык вучэбнай часткі няпоўнай СШ в. Юндзілы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 12.6.1947. Асуджаны ваенным трыбуналам МУС 28.7.1940 як “удзельнік антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі” і за “здраду радзіме” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 16.10.1991. Асабовая справа В. № п-13307 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".