Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАЎЖЫНСКАЯ Яніна Лявонаўна
[1912, Кракаў, цяпер Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Мілашова Мёрскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 20.6.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 13.9.1940 за “нежаданне пражываць на тэрыторыі СССР” да 3 гадоў ППЛ. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД Новасібірскай вобл. 1.9.1941 атрымала пасведчанне аб “свабодным пражыванні ў Барнауле”. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 15.11.1989. Асабовая справа В. № 17151-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.