Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАЎЖЫНСКАЯ Яніна Лявонаўна 

ВАЎЖЫНСКАЯ Яніна Лявонаўна

[1912, Кракаў, цяпер Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Мілашова Мёрскага р-на Віцебскай вобл. Арыштавана 20.6.1940. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 13.9.1940 за “нежаданне пражываць на тэрыторыі СССР” да 3 гадоў ППЛ. Этапавана ў Сібірскі лагер НКВД Новасібірскай вобл. 1.9.1941 атрымала пасведчанне аб “свабодным пражыванні ў Барнауле”. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 15.11.1989. Асабовая справа В. № 17151-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".