Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАСЕРМАН Майсей Хацкелевіч
[1912, мяст. Валынцы Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. – ?], брат Хаіма Васермана. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам Храпавіцкай няпоўнай СШ Віцебскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 2.3.1937. Асуджаны тройкай НКВД 30.6.1937 за “антысавецкую агітацыю” да 7 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Вызвалены 2.3.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага Суда БССР 10.8.1956.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.