Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАРАНЦОЎ Яфім Кузьміч 

ВАРАНЦОЎ Яфім Кузьміч

[1878, мяст. Слабада Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер пас. Ягораўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Зарэчча Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 11.10.1934. Асуджаны 4.9.1935 за “шкодніцтва” і “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 23.8.1990. Групавая справа В. і інш. № 14093-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"