Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАРАНЦОЎ Яфім Кузьміч
[1878, мяст. Слабада Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер пас. Ягораўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам школы в. Зарэчча Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 11.10.1934. Асуджаны 4.9.1935 за “шкодніцтва” і “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 23.8.1990. Групавая справа В. і інш. № 14093-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.