Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВАЛЯШЧЫК Іосіф Іосіфавіч
[1900, в. Канівелькі, цяпер Польшча (?) – ?]. З сям’і службоўца. Скончыў 4 курса настаўніцкай гімназіі. Да арышту працаваў настаўнікам школы в. Перадава Дзісенскага пав. (?). Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 16.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 17.8.1940 за “спробу нелегальнага перахода дзяржаўнай мяжы” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР, потым у г. Бузулук Арэнбургскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 2.9.1992. Асабовая справа В. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.