Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВАЛЯШЧЫК Іосіф Іосіфавіч 

ВАЛЯШЧЫК Іосіф Іосіфавіч

[1900, в. Канівелькі, цяпер Польшча (?) – ?]. З сям’і службоўца. Скончыў 4 курса настаўніцкай гімназіі. Да арышту працаваў настаўнікам школы в. Перадава Дзісенскага пав. (?). Быў жанаты, гадаваў дачку. Арыштаваны 16.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 17.8.1940 за “спробу нелегальнага перахода дзяржаўнай мяжы” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР, потым у г. Бузулук Арэнбургскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 2.9.1992. Асабовая справа В. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".