Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЫЧЫНСКІ Мікалай Іванавіч 

БЫЧЫНСКІ Мікалай Іванавіч

[1902, пас. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы пас. Мажа Капыльскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайны як афіцэр, трапіў у палон. Арыштаваны 26.4.1950. Асуджаны 2.12.1950 асобай нарадай пры МДБ за “здраду радзіме” да 25 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Сцяпны лагер МДБ Казахскай ССР (ст. Джазказган). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Асабовая справа Б. № 6860-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"