Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЫЧЫНСКІ Мікалай Іванавіч
[1902, пас. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы пас. Мажа Капыльскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайны як афіцэр, трапіў у палон. Арыштаваны 26.4.1950. Асуджаны 2.12.1950 асобай нарадай пры МДБ за “здраду радзіме” да 25 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Сцяпны лагер МДБ Казахскай ССР (ст. Джазказган). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Асабовая справа Б. № 6860-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.