Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЫКОЎСКІ Барыс Антонавіч 

БЫКОЎСКІ Барыс Антонавіч

[1904, в. Жалезніца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Аляксандра Быкоўскага. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ в. Заполле Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Магілёўскім абл. судом 25.1.1965. Асабовая справа Б. № 8979 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"