Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЫКОЎСКІ Барыс Антонавіч
[1904, в. Жалезніца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Аляксандра Быкоўскага. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам СШ в. Заполле Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Магілёўскім абл. судом 25.1.1965. Асабовая справа Б. № 8979 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.