Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУЦЬКА (БУДЗЬКА) Цімафей Мікалаевіч 

БУЦЬКА (БУДЗЬКА) Цімафей Мікалаевіч

[1887, в. Ёдзічы Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы мяст. Беразіно Мінскай вобл. Ажаніўся, гадаваў двое дзяцей. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 12.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 18.11.1987. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 31591-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"