Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БУЦЬКА (БУДЗЬКА) Цімафей Мікалаевіч
[1887, в. Ёдзічы Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы мяст. Беразіно Мінскай вобл. Ажаніўся, гадаваў двое дзяцей. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 12.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 18.11.1987. Групавая справа Б. і інш. (усяго больш за 25 чалавек) № 31591-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.