Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУРАК Вольга Ільінічна 

БУРАК Вольга Ільінічна

[1909, ст. Пагодзіна Гродзенскай губ. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай мінскай СШ № 12. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 19.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 46, кв. 1. Асуджана 4.7.1945 асобай нарадай пры МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 3.5.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа Б. № 29399-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"