Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БУРАК Вольга Ільінічна
[1909, ст. Пагодзіна Гродзенскай губ. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай мінскай СШ № 12. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 19.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 46, кв. 1. Асуджана 4.7.1945 асобай нарадай пры МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 3.5.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа Б. № 29399-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.