Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУЙВАЛ Іван Сцяпанавіч 

БУЙВАЛ Іван Сцяпанавіч

[1890, в. Падзагор’е Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай
вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 8.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № п-10297 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"