Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БУЙВАЛ Іван Сцяпанавіч
[1890, в. Падзагор’е Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай
вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 23.3.1940. Асуджаны 8.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № п-10297 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.