Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БУДЗЕШ Казімір Пятровіч
[1903, в. Потак Свентакшыскага ваяв., цяпер Польшча – 21.8.1940, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Малочкі Пружанскага пав. Палескага ваяв. Арыштаваны 11.11.1939. Асуджаны 20.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (потым Пячорскі) лагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 6.5.1989 УКДБ Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. № 7801-с
з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.