Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БУДЗЕШ Казімір Пятровіч 

БУДЗЕШ Казімір Пятровіч

[1903, в. Потак Свентакшыскага ваяв., цяпер Польшча – 21.8.1940, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Малочкі Пружанскага пав. Палескага ваяв. Арыштаваны 11.11.1939. Асуджаны 20.6.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны (потым Пячорскі) лагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 6.5.1989 УКДБ Брэсцкай вобл. Асабовая справа Б. № 7801-с
з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".