Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БРЫЦЬКА Піліп Яфімавіч 

БРЫЦЬКА Піліп Яфімавіч

[1890, в. Нялідавічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Казімірава Полацкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 16.4.1933 на ст. Крупкі, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Асуджаны 1.9.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ за “контррэвалюцыйную агітацыю” і як “член антысавецкай групоўкі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 26.10.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"