Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БРЫЦЬКА Піліп Яфімавіч 

БРЫЦЬКА Піліп Яфімавіч

[1890, в. Нялідавічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Казімірава Полацкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 16.4.1933 на ст. Крупкі, цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Асуджаны 1.9.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ за “контррэвалюцыйную агітацыю” і як “член антысавецкай групоўкі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 26.10.1989. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".