Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БОНДАР Эдвард Пятровіч 

БОНДАР Эдвард Пятровіч

[1900, Перамышль, Аўстра-Венгрыя, цяпер Пшэмысль, Польшча – ?]. З польскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Гродне. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 28.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.12.1990 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № п-13195 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"