Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БОНДАР Эдвард Пятровіч
[1900, Перамышль, Аўстра-Венгрыя, цяпер Пшэмысль, Польшча – ?]. З польскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Гродне. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 14.12.1939. Асуджаны 28.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.12.1990 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Б. № п-13195 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.