Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЛАЖЭВІЧ Алена Васілеўна 

БЛАЖЭВІЧ Алена Васілеўна

[1907, Калуш (Калыгшчы) Станіслаўскай губ., цяпер Івана-Франкоўская вобл., Украіна– ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ мяст. Вішнева былога Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 11.2.1940. Асуджана 11.12.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 10.11.1941, верагодна, як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай БССР 24.7.1989. Асабовая справа Б. № 31258-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"