Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БІРУК Зінаіда Рыгораўна 

БІРУК Зінаіда Рыгораўна

[1922, Старыя Дарогі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?].
З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Шапчыцы Стаpадаpожскага р-на. Арыштавана 8.10.1944. Асуджана 16.1.1945 пазасудовым органам МДБ за “работу перакладчыцай падчас нямецкай акупацыі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 24.7.1992. Групавая справа Б. і інш. № 34638-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"