Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БІРУК Зінаіда Рыгораўна
[1922, Старыя Дарогі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?].
З сям’і рабочага. Атрымала сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай няпоўнай СШ в. Шапчыцы Стаpадаpожскага р-на. Арыштавана 8.10.1944. Асуджана 16.1.1945 пазасудовым органам МДБ за “работу перакладчыцай падчас нямецкай акупацыі” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 24.7.1992. Групавая справа Б. і інш. № 34638-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.