Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БІВЕЙНІС Іван Ігнатавіч
[1915, в. Малькаўка Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам літоўскай школы ў в. Верацея Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 26.7.1938. Асуджаны 4.11.1938 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з магаданскіх лагераў (пас. Аратуканы Дальбуда). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 6.3.1956. Асабовая справа Б. № 6424-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.