Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БІВЕЙНІС Іван Ігнатавіч 

БІВЕЙНІС Іван Ігнатавіч

[1915, в. Малькаўка Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам літоўскай школы ў в. Верацея Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 26.7.1938. Асуджаны 4.11.1938 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з магаданскіх лагераў (пас. Аратуканы Дальбуда). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 6.3.1956. Асабовая справа Б. № 6424-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".