Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БЕЛЬСКІ Генадзь Віктаравіч
[5.2.1902, Мінск – 13.9.1942, ГУЛАГ], вайсковец, педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту выкладаў у вучэбным атрадзе тарпеднай школы зброі ў пас. Паспелаў Востраў (Далёкаўсходняй ВА). Быў жанаты, гадаваў дачку Рэю (7 гадоў). Арыштаваны 16.7.1937. Асуджаны ваенным трыбуналам Ціхаакіянскага флота 13.12.1937 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 7.9.1957. Асабовая справа Б. № 18300-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.