Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БЕЛЬСКІ Генадзь Віктаравіч 

БЕЛЬСКІ Генадзь Віктаравіч

[5.2.1902, Мінск – 13.9.1942, ГУЛАГ], вайсковец, педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту выкладаў у вучэбным атрадзе тарпеднай школы зброі ў пас. Паспелаў Востраў (Далёкаўсходняй ВА). Быў жанаты, гадаваў дачку Рэю (7 гадоў). Арыштаваны 16.7.1937. Асуджаны ваенным трыбуналам Ціхаакіянскага флота 13.12.1937 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 7.9.1957. Асабовая справа Б. № 18300-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".