Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАШАНКОЎ Георгій Палікарпавіч
[1886, в. Ардаць (?) Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. – 18.11.1938, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ордаць Шклоўскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД як “агент Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам БВА 25.7.1989. Асабовая справа Б. № 11335 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.