Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАШАНКОЎ Георгій Палікарпавіч 

БАШАНКОЎ Георгій Палікарпавіч

[1886, в. Ардаць (?) Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. – 18.11.1938, Магілёў, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ордаць Шклоўскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.4.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД як “агент Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам БВА 25.7.1989. Асабовая справа Б. № 11335 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".