Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » БАХУР Яўгенія Аляксееўна
[1925, в. Любішчыцы Пружанскага пав. Палескага ваяв., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю, працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 1.6.1945. Асуджана 20.7.1945 за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай СССР 6.9.1991. Групавая справа Б. і інш. № 10444-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.