Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАХУР Яўгенія Аляксееўна 

БАХУР Яўгенія Аляксееўна

[1925, в. Любішчыцы Пружанскага пав. Палескага ваяв., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю, працавала настаўніцай пачатковай школы ў роднай вёсцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 1.6.1945. Асуджана 20.7.1945 за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай СССР 6.9.1991. Групавая справа Б. і інш. № 10444-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".