Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » БАХМЕТАЎ Канстанцін Антонавіч 

БАХМЕТАЎ Канстанцін Антонавіч

[1869, в. Ясьманава Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Скончыў настаўніцкую семінарыю. У 1910-я г. пісьмавод Мсціслаўскай мужчынскай гімназіі, член Мсціслаўскай гарадской думы. У 1920-я г. выкладчык Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума. Арыштаваны 28.2.1931. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Вызвалены і рэабілітаваны Магілёўскім аператыўным аддзелам АДПУ БССР 17.7.1931. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"